У МЗС Беларусі паведамілі, што наша краіна мае патрэбу ў падтрымцы і разуменні, а не ў «заезджаных парадах». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз, піша Tut.by.

— Ведаеце, Украіна — брацкая для нас краіна, і ўкраінскі народ — братэрскі для беларусаў. Таму, вядома, у гэты адкрыта няпросты для нашай краіны момант хацелася б адчуць нейкую падтрымку ці хаця б разуменне, а не слухаць ужо заезджаныя з усіх бакоў парады.

Цяпер дакладна мы не маем патрэбу ў іх, — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

- Але калі паглядзець найноўшую гісторыю Украіны, то, вядома, вопыту ў некаторых пытаннях ім не займаць. Вось толькі вынік гэтых палітычных эксперыментаў ужо сапраўды не пераконвае ўкраінцаў, ды і не толькі іх, у іх правільнасці і карыснасці.

Больш за тое, на нашу думку, ва ўкраінскага кіраўніцтва яшчэ многа гадоў будзе шмат важнейшых пытанняў, якімі трэба штодзённа займацца ўнутры сваёй краіны, а не раздаваць парады суседзям, — падкрэсліў Анатоль Глаз.

Нагадаем, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю тэлеканалу Euronews заявіў, што Аляксандру Лукашэнку трэба правесці ў краіне новыя выбары, каб супакоіць народ і рассеяць сумневы ў выніках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0