delfi.lt

24 жніўня ў МЗС быў выкліканы пасол Беларусі ў Літве, якому была ўручаная нота пратэсту супраць парушэння дзяржаўнай мяжы Літвы, паведамляе МЗС краіны.

«Іх верталёт парушыў нашу паветраную прастору. І сёння паслу Беларусі была ўручана нота рашучага пратэсту», — паведаміў у панядзелак BNS міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Ён заявіў, што верталёт быў бачны ў Мядзінінкаі, у канцы жывога ланцуга людзей. «Яго можна было бачыць візуальна. У нас ёсць інфармацыя нашага кантролю за паветранай прасторай, што ёсць парушэнне», — дадаў кіраўнік дыпламатычнай службы Літвы.

*

Раней паведамлялася, што беларускае Мінабароны спыніла спробу парушэння паветранай прасторы Беларусі з боку Літвы. Адтуль быў запушчаны «зонд з васьмі паветраных шароў з антыдзяржаўнай сімволікай».

«Экіпажы верталётаў МІ-24 перарвалі палёт паветраных шароў без выкарыстання зброі».

Літва сцвярджае, што, ганяючыся за паветранымі шарыкамі з беларускім нацыянальным сцягам, беларускі верталёт заляцеў у літоўскую паветраную прастору каля Меднікаў.