Яўген Ерчак, Tut.by

Яўген Ерчак, Tut.by

Чатыры супрацоўнікі Белдзяржфілармоніі атрымалі позвы ў Савецкі РУУС горада Мінска. Пра гэта TUT.BY паведамілі іх калегі.

Па словах супрацоўнікаў, першапачаткова ў позвах наогул не было пазначана, па якім пытанні іх выклікаюць у РУУС і ў якім статусе. Пасля гэтага супрацоўнікі праваахоўных органаў напісалі ад рукі, што выклікаюць у якасці сведак. Таксама яны дадалі, што 20 жніўня гэтыя людзі былі заўважаныя ля сцен Белдзяржфілармоніі.

Чацвёра супрацоўнікаў абавязаны з'явіцца сёння, 24 жніўня ў Савецкі РУУС горада Мінска.

13 жніўня каля 85 артыстаў і супрацоўнікаў Белдзяржфілармоніі правялі акцыю ля сцен свайго будынка. У акцыі ўдзельнічалі артысты і супрацоўнікі камернага хору і камернага аркестра Рэспублікі Беларусь, капэлы імя Шырмы, ансамбля «Харошкі».

Яны трымалі ў руках плакаты «Стоп-гвалт», «У мяне скралі голас», «Мы, беларусы, мірныя людзі» і іншыя, выконвалі песні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?