mil.by

mil.by

Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале пракаментавала ноту літоўскага боку, што беларускі верталёт парушыў мяжу ў раёне Мядзінінкая, дзе праходзіў ланцуг салідарнасці з Беларуссю, а таксама палёт паветраных шарыкаў з Літвы.

Беларускае ведамства настойвае, што мяжу парушылі літоўцы ў раёне памежнага пераходу «Каменны Лог», а беларусы мяжы не парушалі.

«Мы расцэньваем гэты інцыдэнт як правакацыю з боку Літвы. Абывацелю можа здацца, што гэта малазначны факт. Але давайце разгледзім з іншых бакоў, — гаворыцца ў каментары в.а. намесніка камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны палкоўніка Алега Арлова.

— Па-першае, любая мяжа любой дзяржавы з'яўляецца недатыкальнай, і гэта не залежыць ні ад таго, які кірунак ветру на дадзены момант у раёне мяжы, ні ад жадання грамадзян, скажам так, пажартаваць, пазапускаць шарыкі.

— Па-другое, гэтыя, на першы погляд, бяскрыўдныя шарыкі нясуць у сабе пагрозу бяспецы палётаў, у тым ліку і грамадзянскіх суднаў.

— І па-трэцяе, ніхто не ведае, якая падвеска ў гэтых шарыкаў. Яна можа быць абсалютна розная: выбуховыя рэчывы, атрутныя рэчывы і гэтак далей.

«Дзеянні нашых лётчыкаў расцэньваю як абсалютна адпаведныя нашаму і міжнароднаму заканадаўству. Нашы лётчыкі дзейнічалі ў паветранай прасторы нашай дзяржавы, гэта зафіксавана матэрыяламі аб'ектыўнага кантролю. Парушэння дзяржаўнай мяжы Літоўскай Рэспублікі не было», — сказана ў заяве Арлова. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0