Пул першай

Пул першай

24 жніўня Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам дзяржсакратара ЗША Стывенам Бегунам, паведамляе тэлеграм-канал Пул першай.

Ціханоўская і Бегун абмеркавалі палітычны крызіс у Беларусі, і яна выказала падзяку Злучаным Штатам за іх падтрымку мірных дэманстрантаў у Беларусі.

«Выбары 9 жніўня не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Лукашэнка не карыстаецца падтрымкай беларускага народа або міжнароднай супольнасці. Кожны дзень ён адмаўляецца прыняць волю свайго народа, толькі падаўжаючы крызіс і пагаршаючы яго», — сказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская таксама выказала гатоўнасць да вырашэння крызісу шляхам дыялогу.

«Мы заўсёды казалі, што гатовыя гаварыць і імкнёмся да мірнага ўрэгулявання. Мы адкрытыя для пасярэдніцтва міжнародных арганізацый у мэтах садзейнічання дыялогу. Мы таксама патрабуем аб'ектыўнага расследавання злачынстваў, зьдзейсненых беларускімі ўладамі супраць свайго народа», — сказала Ціханоўская. «У той жа час мы заклікаем усе краіны паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0