Яўген Меркіс.

Яўген Меркіс.

Яўгена Меркіса затрымала міліцыя ў пятніцу 21 жніўня. Выходныя ён правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня, піша Свабода.

Справу разглядаў судзьдзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёну). Яўген Меркіс прасіў праводзіць суд на беларускай мове. Суд адхіліў хадайніцтва, матываваўшы гэта тым, што журналіст разумее расейскую мову. Міліцыя абвінаваціла журналіста ў парушэньні парадку правядзеньня масавага мерапрыемства — актыўным удзеле ў пікеце.

«21 жніўня я быў у цэнтры гораду, там праходзілі розныя мерапрыемствы. Я ня бачыў прычын, што мне нельга знаходзіцца ў цэнтры гораду. Мяркую, што каб было нешта несанкцыянаванае, то пра гэта б напісалі і папярэдзілі — на сайце гарвыканкаму ці міліцыі», — патлумачыў журналіст.

«Што вы там рабілі?», — удакладніў судзьдзя. «Я размаўляў зь людзьмі», — патлумачыў Меркіс.

Судзьдзя пастанавіў пакараць журналіста па артыкуле 23.34 КаАП арыштам на 5 дзён.

Нядаўна Меркісу прысудзілі 15 сутак, але яго адпусьцілі, як і многіх затрыманых падчас акцый пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?