Святлану Алексіевіч выклікалі ў сераду а 14:00 у Следчы камітэт у якасці сведкі па крымінальнай справе, заведзенай па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў прэс-службе рады.
Фота Ірыны Арахоўскай.
Таксама стала вядома, што Паўла Латушку ў якасці сведкі запрасілі ў СК 24 жніўня а 10 гадзіне.
Нагадаем, 14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай Рады для трансферу ўлады ў Беларусі. У склад Рады ўвайшлі каля 70 чалавек. Прэзідыум складаецца з сямі чалавек:
— Святлана Алексіевіч (нобелеўская лаўрэатка па літаратуры)
— Вольга Кавалькова (давераная асоба Ціханоўскай)
— Марыя Калеснікава (штаб Бабарыкі)
— Павел Латушка (экс-міністр культуры, дыпламат)
— Максім Знак (юрыст Бабарыкі, а пазней — юрыст Аб'яднанага штаба)
— Сяргей Дылеўскі (стачкам Мінскага трактарнага завода)
— Лілія Уласава (юрыстка-міжнародніца, медыятар).