На 24 жніўня ў Следчым камітэце не зарэгістравана ніводнай заявы па фактах згвалтавання і дзеянняў сэксуальнага характару ў месцах часовага ўтрымання. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале СК.
Раней у камітэце інфармавалі аб тым, што ад апытаных у сувязі з падзеямі ў краіне 9-12 жніўня інфармацыі пра падобныя факты атрымана не было. Таксама, паводле СК, «ні ў адным з прадстаўленых медыцынскімі ўстановамі дакументаў такая інфармацыя таксама не змяшчаецца».
0
0
0
0
0
0