24 жніўня ля прахадной МТЗ затрымалі членаў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага. Увечары стала вядома, што Кавалькова знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, дзе Дылеўскі — дагэтуль невядома. Затрыманага раніцай сустаршыню страйкаму «Беларуськалія» Анатоля Бокуна аштрафавалі, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан.

Вольга Кавалькова знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна. Аб месцазнаходжанні Сяргея Дылеўскага інфармацыі няма.

Нагадаем, 24 жніўня каля 11.30 ля Трактарнага завода АМАП затрымаў членаў Каардынацыйнай рады — давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Вольгу Кавалькову і прадстаўніка страйкаму МТЗ Сяргея Дылеўскага. У Каардынацыйнай радзе паведамілі, што Кавалькову і Дылеўскага абвінавачваюць у незаконнай арганізацыі страйкаў. Але гаворка ідзе менавіта аб адміністрацыйным працэсе, гэта значыць, імаверна, аб парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру