Супрацоўнікі Опернага тэатра запатрабавалі аднавіць на пасадзе Паўла Латушку
Артысты і супрацоўнікі Нацыянальнага тэатра оперы і балета запатрабавалі аднавіць на пасадзе Паўла Латушку, які быў звольнены з пасады дырэктара Купалаўскага тэатра, піша Tut.by.
«Звальненне прафесіянала такога ўзроўню будзе вялікай памылкай. Акрамя таго, мы можам страціць адзін з найлепшых тэатральных калектываў краіны, бо супрацоўнікі Купалаўскага тэатра збіраюцца звольніцца разам са сваім дырэктарам. І гэта будзе непапраўнай стратай для беларускай культуры», — адзначаецца ў адкрытым лісце (яго копія ёсць у распараджэнні Tut.by).
На момант публікацыі ліст падпісалі 258 чалавек. Пры гэтым пра ліст ведаюць яшчэ не ўсе супрацоўнікі тэатра (прайшлі толькі першыя суткі пасля яго з'яўлення). Збор подпісаў працягваецца.
Раней менавіта з такімі ж фармулёўкамі аднаўлення на пасадзе Паўла Латушкі патрабавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі.
Каментары