Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў 25 жніўня на селектарнай нарадзе, што для грамадзян Беларусі з-за напружанай унутрыпалітычнай сітуацыі трэба спрасціць уезд у краіну. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта Украіны.

На нарадзе адзначалася, што ў свеце назіраецца рост захворвання людзей COVID-19, таму ўкраінскі ўрад распрацоўвае рэгламент забароны на ўезд ва Украіну замежных грамадзян з краін «чырвонай зоны» тэрмінам на 30 дзён.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што для беларусаў трэба прадугледзець змякчэнне ўмоў уезду ва Украіну.

«Як мы можам забараніць уезд беларусам, асабліва ўлічваючы вельмі напружаную ўнутрыпалітычную сітуацыю ў іх? Думаю, што трэба разумна прапісаць палегчаныя ўмовы ўезду беларусаў да нас. Гэта вельмі далікатная тэма — трэба ўлічваць усё», — прапанаваў прэзідэнт Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0