Лідэр ПКБ Сяргей Калякін заявіў, што падчас свайго штогадовага звароту да народу і парламента Лукашэнка меў на мэце пасварыць апазіцыю.

«Ён пастаянна спрабуе падзяліць грамадства на «чыстых» і «нячыстых», на ворагаў і сяброў. Нічога добрага Беларусі і яе народу такая палітыка не нясе. Вельмі сумна, што Аляксандр Лукашэнка дае беларускай апазіцыі ацэнкі, выкарыстоўваючы тэрміналогію 1937‑га году. Дарэчы,

тут прысутнічае яшчэ спроба пасварыць апазіцыю
, калі Лукашэнка кажа пра пісьмо апазіцыянераў, якім ёсць заклік блакаваць удзел Беларусі ва «Ўсходнім партнёрстве» і не пускаць беларускага лідэра ў Прагу. Пры гэты ўдакладняе, што дадзены ліст не падпісаў адзін з лідэраў апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, разумеючы, што «гэта смерць для краіны».

Насамрэч існуе толькі пісьмо, падпісанае З.Пазняком, А.Казулін, І.Сурвіллай і С.Шушкевічам, якое Мілінкевіч падпісаць сапраўды адмовіўся. Але АДС да гэтага ліста ніякага дачынення не маюць. Тут Лукашэнка намерана хлусіць, спекулюе фактамі. Ідэя простая: пасварыць лідэраў дэмапазіцыі, зрабіць адных «чыстымі», іншых «нячыстымі».

Але мы ведаем, што ў АДС і Аляксандра Мілінкевіча ацэнкі ўлады супадаюць. І думаю, што нам не варта паддавацца на гэтую правакацыю»
, — заявіў С.Калякін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?