Фота Надзеі Бужан
Старшыню страйкавага камітэта Мінскага завода колавых цягачоў Аляксандру Лаўрыновічу далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміў яго адвакат, піша spring96.org.
«Яго абвінавачваюць паводле часткі 1 і 2 артыкула 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП. Гэта за ўдзел у мітынгу 23 жніўня і за тое, што ён на тэрыторыі завода збіраў подпісы і праводзіў незаконныя сходы, — распавёў адвакат. — Ён знаходзіцца на Акрэсціна».
Нагадаем, што ўчора таксама атрымаў 10 сутак арышту кіраўнік страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі.