Рэдакцыя газеты «Народная Воля», папярэднія нумары якой нечакана адмовіліся друкаваць у Беларускім доме друку, падрыхтавала чарговы. Яго надрукавалі ў Маскве і прывезлі ў Беларусь.

Нумар учора аддалі ў «Белдрук» і на «Белпошту». Сёння раніцай газета мусіла з'явіцца ў шапіках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося.

Дзе дзеліся 22 тысячы асобнікаў «Народнай волі» і ці ўбачаць іх людзі — ні «Белпошта», ні «Белдрук» не адказваюць. 

Яшчэ адзін нумар «Народнай волі», аддрукаваны ў Маскве, рэдакцыя ўжо не будзе здаваць у такі «распаўсюд». Галоўны рэдактар Іосіф Сярэдзіч запрашае ўсіх ахвотных валанцёраў прыходзіць у рэдакцыю (Мінск, вул.Энгельса, 34а) і браць асобнікі газеты для бясплатнай раздачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0