delfi.lt

delfi.lt

Пра гэта заявіў сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша delfi.

«У нейкі момант здалося, што гвалту будзе менш, намеціўся пераход да дээскалацыі, але, на жаль, падзеі апошняга часу паказваюць, што сітуацыя зноў пагаршаецца. Мабыць, чым больш страху ў рэжыму, тым неадэкватнейшая рэакцыя на сітуацыю і тым горшае абыходжанне са сваімі людзьмі, падкрэсліваю — са сваімі людзьмі», — сказаў Г. Наўседа журналістам у сераду.

«Мяркую, у людзей добрая памяць, і яны не забудуць таго, што рабілася ў дачыненні да іх», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Калі бачыш гэтыя фатаграфіі, калі бачыш статыстыку і калі часткова статыстыку або выпадкі не бачыш, бо яны схаваныя і лёсы гэтых людзей невядомыя, ці патрэбныя яшчэ дадатковыя доказы таго, што гвалт мае месца», — задаў Г. Наўседа рытарычнае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0