Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксавана 247 выпадкаў каранавіруса. 

Учора было 82 выпадкі. Такім чынам рост за суткі склаў 165. Апошні раз 250 выпадкаў фіксавалася 6 ліпеня. 8 ліпеня было 221, а потым паўтара месяца наогул не перавышала за 200 выпадкаў.

Усяго з часу пандэміі — 70 974 выпадкі, выпісана 69 378 чалавек, за ўвесь час памерлі 657 чалавек (5 за суткі). Актыўных выпадкаў (той хто хварэе зараз) — 939

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0