Юрый Рававы перасёк мяжу 24 жніўня ў 19.36. Цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве, піша Hrodna.life.

Юрый Рававы 7 гадоў працуе на «Гродна Азот». У жніўні 2020 ён быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах і ўбачыў там парушэнні. Пасля выбараў ён стаў лідарам страйкавага руху і ініцыяваў стварэнне страйкавага камітэта на прадпрыемстве. Ён жа стаў старшынёй страйкама.

19 жніўня працоўныя «Азоту» заявілі, што збіраюцца пачынаць страйк і спыняць некаторыя цэхі.

Раніцай 21 жніўня ў адным з месенджараў з'явіліся паведамленні ад Рававога пра спробу яго затрымання каля інтэрната. У выніку Юрыя не затрымалі, яму дапамаглі пазбегнуць гэтага калегі.

Па словах Рававога, адміністрацыя прадпрыемства таксама пачала ціснуць на рабочых. Сам Юрый пасля спробы яго затрымання пад інтэрнатам хаваўся два дні, а потым вырашыў з'ехаць з краіны.

У выніку страйк на «Гродна Азот» так і не пачаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?