Увечары 26 жніўня мінчукі зноў сабраліся на плошчы Незалежнасці на мірную акцыю пратэсту. Аднак калі сцямнела, пачаліся масавыя затрыманні. АМАП хапаў мужчын у аўтазакі, жанчын адпускалі.

Сілавікі ў чорным заблакавалі ўсе дзверы Чырвонага касцёла, нікога туды не ўпускалі і стуль не выпускалі. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by.

Сілавікі ў чорным заблакавалі ўсе дзверы Чырвонага касцёла, нікога туды не ўпускалі і стуль не выпускалі. Фота Дар'і Буракінай, Tut.by.

Чырвоны касцёл быў узяты ў аблогу. Каля 40 хвілін адтуль не выпускалі некалькі дзясяткаў людзей, якія там схаваліся, бо сілавікі заблакавалі дзверы.

Тое, што разгон рыхтаваўся, можна зразумець па тым, што трансляцыю падзей на плошчы Незалежнасці вёў канал «Раша тудэй» у Youtube. Некалькі дзясяткаў чалавек застаюцца заблакаваныя ў Чырвоным касцёле.

Пасля ад'езду АМАП толькі некалькі сілавікоў патрулявалі плошчу Незалежнасці. На плошчу адразу ж падцягнуліся людзі з плакатамі.

Спіс затрыманых на плошчы Незалежнасці:

Антон Уласенка;

Антон Шыбанаў;

Аляксандр Байбак;

Аляксей Супранюк;

Антон Шаўлікаў;

Андрэй Емяльянаў;

Павел Каваленка;

Павел Дзенісовіч;

Арцём Лысакоўскі;

Артём Святаслававіч;

Дзяніс Сачышын;

Глеб Рэут;

Ігнат Кірэеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0