Міністэрства інфармацыі зарэгістравала горацкую недзяржаўную газету «Ўзгорак».
Міністэрства інфармацыі зарэгістравала горацкую недзяржаўную газету «Ўзгорак». Пра гэта сёння яе рэдактару Эдуарду Брокараву паведаміў супрацоўнік міністэрства.
«Узгорак» мае статус «агульнапалітычнай газеты». Акрамя Гораччыны, ён будзе распаўсюджвацца ў суседніх Дрыбінскім і Мсціслаўскім раёнах.
«Я намагаўся зарэгістраваць ад 2002 году.Аднак згодна з старым законам «Аб сродках масавай інфармацыі» трэба было ўзгадняць з мясцовай уладай юрыдычны адрас выдання. Выканкам усё рабіў, каб «Узгорак» ня меў юрыдычнага адрасу. Цяпер такога патрабавання ў законе няма. Я стварыў прыватнае прадпрыемства, і выданне зарэгістравалі», — кажа Эдуард Брокараў.
Цяпер уладальнік зарэгістраванай газеты зоймецца арганізацыйнымі пытаннямі. Першы нумар плануе выдаць праз месяц. Наклад пакуль будзе каля адной тысячы асобнікаў. Калі не будзе праблемаў з распаўсюдам, то, заяўляе спадар Брокараў, наклад павялічыцца да трох‑пяці тысяч.
Каментары