Аляксандр Мрочак. Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Вядомы беларускі кардыёлаг, навуковец Аляксандр Мрочак больш не дырэктар РНПЦ «Кардыялогія». Яго звольнілі па ініцыятыве наймальніка — Міністэрства аховы здароўя, піша Tut.by. 

З сённяшняга дня Аляксандр Генадзьевіч больш не дырэктар РНПЦ.

«У загадзе напісана — па ініцыятыве наймальніка (наймальнік у дадзеным выпадку Міністэрства аховы здароўя, — распавёў Аляксандр Мрочак Tut.by. — Сказалі дзякуй, што ўсё вельмі добра, але да нас павышаныя патрабаванні, нагрузка значна ўзрасце і «я хачу мець свайго чалавека». І вось на гэтым, так сказаць, усё».

— А вы самі асабіста з чым звязваеце звальненне?

— Я думаю, што ёсць неабходнасць кагосьці працаўладкаваць.

— Вы ж з раніцы былі на працы, як вашы калегі гэта ўсё ўспрынялі?

— Калегі не вельмі добра гэта прынялі, сёння з раніцы я быў на працы таксама, яны ўсё разам прыйшлі. Цяпер прыедзе в.а. міністра (Дзмітрый Піневіч) тлумачыць сітуацыю калектыву.

Хто будзе кіраваць цэнтрам замест Мрочака, ён сам пакуль не ведае. В.а. будзе Маргарыта Бельская, зараз яна намеснік дырэктара па навуковай працы.

Аляксандр Мрочак — вядомы беларускі кардыёлаг, яго цэняць калегі не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. РНПЦ «Кардыялогія» ён кіраваў з 2008 года. Заслужаны дзеяч навукі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна