У дэманстрантаў у Мінску страляюць. Фота Надзеі Бужан.

Пуцін выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1».

— «Аляксандр Рыгоравіч папрасіў мяне сфарміраваць пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў. І я гэта зрабіў. Але мы дамовіліся таксама, што ён не будзе выкарыстаны да таго часу, пакуль сітуацыя не будзе выходзіць з-пад кантролю».

— «Расійскія сілы не будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элементы ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбою».

— «Расія зыходзіць з таго, што ўсе праблемы ў Беларусі будуць вырашацца мірным шляхам».

— «Неабходнасці ва ўжыванні расійскіх сіл у Беларусі пакуль няма, спадзяюся і не будзе, і з гэтым згодныя і ў Маскве, і ў Мінску».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?