Дэмакратычны актывіст з Гомелю Андрэй Толчын асуджаны на пяць сутак арышту, такое рашэнне прыняў суд Нараўлянскага раёну.
Дэмакратычны актывіст з Гомелю Андрэй Толчын асуджаны на пяць сутак арышту, такое рашэнне прыняў суд Нараўлянскага раёну.
23 красавіка актывісты апазіцыі распаўсюджвалі ў Нароўлі інфармацыйныя матэрыялы да 23‑яй гадавіны аварыі на ЧАЭС. Ва ўлётках таксама паведамлялася, што 25 красавіка прадстаўнікі АДС плануюць ускласці кветкі да помніка адселеным вёскам у Нароўлі.
Толчын быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і абвінавачаны ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства (артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу). Ноч актывіст АДС правёў у камеры часовага ўтрымання.
Каментары