У МЗС 27 жніўня быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі. Яму заяўлены «рашучы пратэст у сувязі з відавочнымі спробамі польскага боку непасрэдна ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі».

«Звернута ўвага на агучаныя апошнімі днямі відавочна недружалюбныя, недапушчальныя ў міждзяржаўных зносінах заявы з боку шэрагу польскіх палітыкаў і службовых асоб. Падкрэслена контрпрадуктыўнасць якіх-небудзь далейшых спробаў знешняга ціску на Беларусь, а таксама заклікаў да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны», — адзначыў Анатоль Глаз.

Нагадаем, 27 жніўня ў сувязі з неаднаразовымі неабгрунтаванымі абвінавачваннямі ўладаў Беларусі на адрас Польшчы пасол Беларусі быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што Польшча «хоча адсекчы Гродзенскую вобласць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0