Прэм'ер-міністры і міністры замежных спраў Эстоніі, Латвіі і Літвы былі гатовыя падчас беларускага ўнутрыпалітычнага крызісу прыляцець у Мінск, каб сустрэцца як з прадстаўнікамі ўлады, так і апазіцыі, але канцылярыя ўрада і МЗС Рэспублікі Беларусь палічылі такі візіт немагчымым, піша ERR.

20 жніўня міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу патэлефанаваў свайму беларускаму калегу Уладзіміру Макею і празандаваў глебу для магчымага візіту прэм'ер-міністраў і кіраўнікоў МЗС краін Балтыі. Таксама з Таліна звязаліся з канцылярыяй урада Рэспублікі Беларусь.

«Так, мая прапанова была ўзяць у паездку трох прэм'ер-міністраў і трох міністраў замежных спраў, — сказаў у інтэрв'ю ERR прэм'ер-міністр Эстоніі Юры Ратас. — Мы звязаліся з МЗС і канцылярыяй ўрада Рэспублікі Беларусь. І нам прыйшоў адказ, як і ўсім іншым кіраўнікам краін Еўрасаюза, што кантактаваць з намі не жадаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0