Канцэрт "Дэпеш Мода" у Лос-Анжэлесе(фота-AFP)

Канцэрт "Дэпеш Мода" у Лос-Анжэлесе(фота-AFP)

"Дэпеш Мод" на сцэне(фота-AFP)

"Дэпеш Мод" на сцэне(фота-AFP)

Мартын Гор. Неўзабаве ў Варшаве(фота-AFP)

Мартын Гор. Неўзабаве ў Варшаве(фота-AFP)

Брытанскі электронны гурт «Дэпеш Мод» сёння ноччу захапіў Галівуд, зладзіўшы вялікі дармовы канцэрт для жыхароў Лос-Анжэлеса.

Каб паглядзець канцэрт, які доўжыўся ўсяго 45 хвілін, на Бульвар Зорак прыйшлі дзясяткі тысяч аматараў. Сцэна з вялізнымі тэлеэкранамі абапал стаяла проста пасярод бульвару.

Зоркі прапяялі свае хіты «Твой персанальны Ісус», «Цешся з цішы» і «Пабудзь у маёй скуры» /Walk in my shoes. Гэты канцэрт адкрыў сусветнае турнэ «хуткіх моднікаў» па свеце, на якім яны будуць прзэнтаваць свой новы, 12-ы, студыйны альбом «Гукі Сусьвету»/Sounds of the Universe.

Да РБ «ДМ» зноў не даедзе. Але беларускія аматары жывуць канцэртам, што мае адбыцца ў Польшчы: 23 траўня «Хуткая Мода» выступіць у Варшаве. У гэтыя дзень перад беларускімі шанавальнікамі якаснай музыкі і грандыёзных шоў будзе не абы-якая дылема: або паехаць на вышэй згаданы канцэрт у Варшаву, або цешыцца з вялікага рок-канцэрту тут, пад Мінскам, у Баравой. Менскі канцэрт на вольным паветры мае назву Bela-music 09, а ў ім возмуць удзел такія гурты, як «Крама», Neuro Dubel, «Гарадзкія», «Палац», і «Детидетей». Дарэчы, першыя тры гурты колісь рабілі каверы на песні «Дэпеш Мода». Заб'ем двух зайцаў - абярэм Баравую?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?