Пра гэта канцлер Нямеччыны заявіла ў пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Берліне ў адказ на просьбу ТАСС даць ацэнку заяве прэзідэнта Расіі аб фарміраванні такога рэзерву.

«Я спадзяюся, што справа не дойдзе да выкарыстання такіх сіл», — сказала Меркель.

Паводле яе слоў, людзі, якія выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў, змагаюцца за права свабодна выказваць сваё меркаванне. «Яны павінны мець магчымасць рабіць гэта самастойна, без умяшання звонку», — падкрэсліла канцлер.

«Я абмяркоўвала з расійскім прэзідэнтам тое, што якраз датычна Беларусі павінен выконвацца суверэнітэт краіны», — адзначыла Меркель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0