За два з гакам дзесяцігоддзі, якія мінулі з Чарнобыльскай катастрофы, утварылася велізарная зона, дзе чалавек не мае практычна ніякага ўплыву на наваколле. Жывёльны свет «зоны» квітнее: людзей нямашака а харчоў хоць заваліся, дарма што радыёактыўных. Гэта вусцішная прыгажосць, якая служыць людзям незвычайным напамінам пра жахілвую катастрофу.

Вы думалі, што дзікага каня Пржавальскага можна пабачыць толькі ў мангольскім стэпе? Як выяўляецца, ў «зоне» сустракаюцца цэлыя табуны гэтых экзатычных жывёлаў:

Статак дзікоў пераплывае хуткаплынную раку:

Вялізны дзік выходзіць з зарасцяў:

Зграя ваўкоў на заснежанай дарозе:

Тэлеканал «Animal Planet» зняў фільм пра жывёльні свет «зоны».

Частка 1, у якой асабліва ўражвае кадр, на якім мядзведзь катаецца з даху закінутай хаты, нібы з горкі на дзіцячай пляцоўцы:

Частка 2, у якой, акрамя ўсяго іншага, сцвярджаецца, што, паводле дадзеных навукоўцаў, у забруджанай радыяцыяй мясцовасці вадзяныя чарвякі змяняюць сэксуальныя паводзіны. Раней яны памнажаліся бясполавым спосабам, а цяпер пачалі спарвацца. Магчыма, гэта дазваляе ім узмацняць гены, абараняцца ад уплыву радыяцыі:

Частка 3:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?