У выпадку, калі гэты візіт адбудзецца, падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ.

У часе магчымага, як паведамляе БЕЛТА, візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан і яго сустрэчы з Бенедзіктам XVI будзе абмяркоўвацца пытанне падпісання Беларуссю дамовы аб супрацоўніцтве з Рыма-каталіцкай царквой. «Каталікі настойваюць на тым, каб па прынцыпе Праваслаўнай царквы наш урад падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Рыма-каталіцкай царквой. Я думаю, што мы падрыхтуем такую дамову, і яна можа быць абмеркаваная ў Папы Рымскага» – заявіў Лукашэнка. Ён паведаміў таксама, што ў часе сустрэчы з Патрыярхам Кірылам яны дамовіліся пра шэраг пытанняў, якія кіраўнік Беларусі перадасць Папе Рымскаму, калі такая сустрэча адбудзецца.

Робячы заяву пра тое, што ў часе візіту магчыма будзе разгледжаны шэраг пытанняў з кіраўніцтвам Італіі, Лукашэнка ізноў дадаў – «калі гэты візіт адбудзецца».

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0