Беларускія журналісты, якія працуюць на замежныя выданні, паведамляюць пра масавае пазбаўленне акрэдытацыі.
Адпаведнае рашэнне прыняла Міжведамасная камісія па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі.
Акрэдытацыі пазбаўленыя журналісты:
«Радыё Свабода»: Алесь Дашчынскі, Алег Груздзіловіч, Уладзімір Грыдзін, Аляксандра Дынько.
BBC: Таццяна Мельнічук, Таццяна Януцэвіч
Reuters: Васіль Фядосенка
ARD: Ілля Кузняцоў
AP: Юрась Карманаў, Сяргей Грыц
AFP: Сяргей Гапон
Deutsche Welle: Аляксандра Багуслаўская
RFi: Генадзь Шарыпкін
0
0
0
0
0
0