Расея прызнае прэзідэнцкія выбары легітымнымі, а Аляксандра Лукашэнку — іх пераможцам. Пра гэта прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў у інтэрв'ю, што транслявалася ў эфіры праграмы «Весткі ў суботу» з Сяргеем Брылёвым на тэлеканале «Расія-1», піша ТАСС.

«Мы зыходзім з таго, што выбары адбыліся. Я адразу гэта зрабіў, мы прызналі іх легітымнасьць, і, як вы ведаеце, я павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку з перамогай на гэтых выбарах», - сказаў Пуцін.

Адмова прадстаўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прыехаць на выбары ў Беларусь дае падставу падазраваць, што пазіцыя Захаду ў дачыненні да гэтага працэсу была загадзя падрыхтаваная, лічыць прэзідэнт РФ. «Беларускія ўлады запрасілі БДІПЧ АБСЕ прыняць удзел у кантролі над выбарамі. Чаго ж яны не прыехалі? Гэта адразу нас наводзіць на думку аб тым, што ўжо была, уласна кажучы, нарыхтаваная пазіцыя па выніках гэтых выбараў», - сказаў ён.

На думку расійскага лідара, хтосьці можа сумнявацца ў выніках беларускіх выбараў, аднак «нічога ідэальнага ў свеце не існуе, ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы, ні ў сацыяльнай сферы». «Нават у прыродзе няма нічога ідэальнага, хоць гэта найбольш дасканалая богам створаная сфера», — дадаў ён.

«У мяне ёсць усе падставы сумнявацца ў тым, што тыя, хто сумняваецца, былі абсалютна сумленныя», - заявіў расійскі лідар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0