Падчас наведвання Камарына, што ў Гомельскай вобласці, кіраўнік Беларусі ўспомніў нядаўнюю гісторыі са звальненнем трэнера жлобінскага «Металурга» Яўгена Лебедзева.

Лукашэнка назваў глупствам тое, што прычынай звальнення стала перамога каманды Гомельскай вобласці, якую ўзначальваў Лебедзеў, над прэзідэнцкай дружынай.

«Я вам скажу чэсна, што напярэдадні нашай сустрэчы з гамяльчанамі мне паступіла інфармацыя, што некаторыя спрабуюць праінструктараваць гамяльчан, як трэба гуляць. Таму папрасіў, каб перадалі трэнерам каманды: калі будзеце гуляць у паддаўкі, то пойдзеце пяшком у Гомель. Малайцы гамяльчане. І трэнер гомельскай каманды Яўген Лебедзеў таксама малайчына», — заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што Яўгена Лебедзева трэба пакінуць на трэнерскай пасадзе ў жлобінскім «Металургу».

ЗП паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0