29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш жанчын. На жаль, і гэтым разам не абышлося без затрыманняў.
Праваабаронцам вядома як мінімум пра 11 затрыманых.
Сярод іх:
- Арлоў Аляксей
- Таболіч Ігар
- Саніковіч Сяргей
- Трафімчык Іван
- Перагуд Вадзім
- Шалыгін Аляксандр
- Раентаў Аляксандр (брутальна выцягнуты АМАПам з тралейбуса №22)
- Раентава Наталля (брутальна выцягнутая АМАПам з тралейбуса №22)
- Мірончанка Аляксандр
- Жыбуль Дзмітрый
- Валошка Глеб
Таксама былі затрыманыя журналіст «Радыё Свабода» Алесь Пілецкі і відэаператар Андрэй Рабчык, журналіст «Белсата» Зміцер Міцкевіч. Іх адвезлі ў Кастрычніцкае РУУС, а пазней вызвалілі.
Згодна з афіцыйнай інфармацыяй МУС, было затрымана 29 чалавек.
Акрамя таго, асуджаных дэманстрантаў 28 жніўня да адміністрацыйных арыштаў перавезлі ў ІВС Жодзіна. У спісе арыштантаў 60 чалавек.