30 жніўня — 21 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорсткіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў. У адным толькі Мінску, паводле інфармацыі МУС, затрыманыя 140 чалавек.
Фоты Надзеі Бужан.
Праваабаронцам вядома пра затрыманых:
- Акуліч Ігар
- Ахрэм Ягор
- Балановіч Ягор
- Бандарчык Аляксандр
- Баравік Аляксандр
- Баравік Аляксей
- Баравік Андрэй
- Басаў Максім
- Бацюшкоў Антон
- Быкоўскі Вячаслаў
- Вашкевіч Юры
- Вількевіч Аляксей
- Вярбіцкая Наталля - адпусцілі з аўтазака
- Галіеўскі Аляксей
- Грыневіч Аляксей
- Жоўна Міхаіл
- Жукаў Сяргей
- Запрудскі Ігар - адпусцілі
- Запрудскі Ігнат - адпусцілі
- Зарыхта Аляксандр
- Івашкевіч Яўген
- Кабярэц Аляксандр
- Кавалеўскі Дзяніс
- Каваленка Павел - непаўнагадовы
- Кавалёнак Кірыл
- Кавалькоў Максім
- Казека Сяргей - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
- Калін Аляксандр
- Калыганаў Іван - карэспандэнт ТАСС, дастаўлены у Кастрычніцкі РУУС, адпусцілі пасля праверкі дакументаў
- Калькоў Уладзіслаў
- Каралевіч Яўген
- Карніевіч Канстанцін
- Касакоўскі Дзмітрый
- Кебіч Павел
- Кляшторны Андрэй
- Крахоткін Ягор
- Крывецкі Аляксандр
- Крэнь Юрый
- Лойка Аляксандр
- Луцік Анатоль - адпусцілі
- Лысакоўскі Арцём - непаўнагадовы
- Лыскавец Яраслаў
- Маеўскі Юры - адвезлі ў ІЧУ г. Жодзіна
- Макарэвіч Андрэй
- Максіменка Ігар
- Макаед Міхаіл
- Малайчук Сяргей
- Марозаў Ігар
- Марозаў Ягор
- Марышаў Павел - грамадзянін РФ
- Нікалаеў Арцём
- Нікіценка Арцемій
- Нікіцін Сяргей
- Паканечны Сяргей
- Паляшчук Аляксандр
- Пасажэннікаў Максім
- Прыгодзіч Станісаў
- Пупко Васіль
- Пятруцік Назар
- Ралінскі Аляксей
- Расолька Павел - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
- Рудэнка Аляксандр
- Русак Дзяніс
- Сачышын Дзяніс - непаўнагадовы
- Скаралёў Аляксей
- Скаралёў Артур
- Слаўнікаў Аляксандр
- Смольскі Уладзімір
- Спечанок Павел
- Судноўскі Станіслаў
- Супрановіч Сяргей
- Тарасюк Дзмітрый
- Татур Уладзіслаў
- Уласовіч Дзіяна - адпусцілі
- Хісамаў Яўген - вязуць у ІЧУ г. Жодзіна
- Хохлаў Дзмітрый - грамадзянін РФ
- Шавель Глеб - непаўнагадовы
- Шавыра Раман
- Шіла Іван
- Шкуратаў Віталь
- Шкурко Юры
- Цімко Аляксей
- Цынкевіч Ягор
- Юхновіч Ілля
- Яроменка Антон
У Мінску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрымалі 125 чалавек, заявілі «РИА Новости» у МУС Беларусі. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Фаніпаль
У Фаніпалі затрыманыя:
- Кішкурно Мікалай
- Кішкурно Ягор
Жодзіна
У Жодзіна быў затрыманы Дзмітрый Сямашка. Магчыма гэта яго брутальна круцілі міліцыянты, выкарыстоўваючы задушлівы прыём.
Пінск
Паведамляецца, што быў затрыманы Антонік Віктар. Ён быў дастаўлены ў ГАМ.
Як паведамляе БАЖ, у Пінску знік карэспандэнт «Медыя-Палесся» Яўген Нікалаевіч. Відавочцы распавялі, што яго з камерай двое міліцыянтаў павялі ў свой аўтамабіль. Журналіста адпусцілі, калі скончылася акцыя ў горадзе.
Орша
Вядома, што ў Оршы затрыманыя мінімум два чалавекі. Адзін з іх Болдыраў Аляксей. Паздней яго адпусцілі без складання пратаколу.
Магілёў
Як піша Белсат, за мітынгоўцамі ў Магілёве ездзіць шэры бус і выцягвае людзей з натоўпу. Пакуль не масава, а кропкава. Забралі маладога хлопца з БЧБ-сцягам. Людзі яго адбіць не змаглі.
Таксама на вуліцы Першамайскай у раёне кінатэатра «Чырвоная Зорка» затрыманы малады хлопец на ровары, паведамляе TUT.BY. Хлопца затрымалі «коратка стрыжаныя мужчыны ў цывільным» і завялі ў мікрааўтобус.
У Магілёве затрымалі журналіста 6tv.by Алеся Сабалеўскага.
Затрыманне журналіста Алеся Сабалеўскага. Фота Белсат.
Мажораў Павел быў затрыманы на вул. Піянерскай у Магілёве. На яго склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП і адпусцілі да суда.
Супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва Андрэя Лапо. Ён быў затрыманы ў яго аўтамабілі.
Гродна
У Гродне АМАП затрымаў каля 16 гадзінаў мужчыну, загрыміраванага пад Лукашэнку, з плакатам «Прэзідэнт ненастаяшчы». Гэта Андрэй Януковіч.
Каля свайго дому была затрыманая міжнародная сакратарка Беларускага незалежнага прафсаюза Лізавета Мерляк.
Шыкуць Віктар быў затрыманы ў раёне вул. Пралетарская, каля школы № 5.
Каля 18.30 на аўтавакзал пад'ехалі два мікраатобусы з АМАПам. Пачаліся затрыманні. Сярод затрыманых:
- Васюхоўскі Станіслаў
- Дораш Павел
- Мамуль Павел
- Розмысл Дзмітрый
Рэчыца
У Рэчыцы не абыйшлося без затрыманняў. Там затрыманыя:
- Агафонаў Мікалай (Рух За Свабоду) - адпусцілі да суда
- Алмаеў Аляксандр
- Змушко Аляксей (БХД)
- Гапоненка Таццяна - адпусцілі да суда
- Шчучко Юрый
- Арцём (прозвішча ўдакладняецца)
Горкі
У Горках затрымалі Віктара Каралькова і Андрэя Юркова. Быў затрыманы непаўнагадовы сын рэдактаркі газеты «Узгорак» Галіны Буднай, пазней яго адпусцілі.
Слуцк
У Слуцку быў затрыманы Дзмітрый Кастуноў.
Гомель
Журналістка Ларыса Шчыракова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля дома і вязуць у РАУС Гомельскага раёна.
Бабруйск
У Бабруйску зноў затрымалi актывiста з Белшыны Вiталя Краснiцкага, паведамляе Белсат.
Брэст
У Брэсце ў 17:30 затрымалі Галіну Лесняк, яе даставілі ў Ленінскі РАУС, верагодна пакінуць да суда. Таксама затрыманы Якаў Несяненка.