Супраць Лукашэнкі радыкальна настроены 20-30% насельніцтва. Пра гэта заявіў яго памочнік Мікалай Латышонак, які выйшаў да пратэстоўцаў каля Палаца Незалежнасці.

«Гэта максімальная лічба, якую я ў сваёй галаве ўяўляю. У мяне дакладных лічбаў няма ні з аднаго, ні з другога боку. Гэта маё адчуванне», — лічыць Латышонак. Ён дадаў, што сам не прысутнічаў на выбарчых участках.

Па словах памочніка, раней праціўнікаў Лукашэнкі было менш, але «цяпер людзей падагрэлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0