У ходзе наведвання Гомельскай вобласці 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка негатыўна выказаўся аб акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2009», якую апазіцыя плануе правесці ў нядзелю ў Мінску.
«Заўтра яны хочуць фашыствуючым маршам пахадзіць па вуліцы, прадэманстраваць. Ідзі дэманструй у зону», — заявіў беларускі кіраўнік.
«Колькі нашых знаёмых сталі дэпутатамі і іншымі толькі на гэтай [чарнобыльскай] тэме. Яны крычалі ў Мінску, гвалтам, па вуліцах», — зазначыў А.Лукашэнка.