Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Генеральны вікарый Мінска Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі афіцыйна паведамляе, што 31 жніўня супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі ва ўездзе ў краіну Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Біскуп Юрый Касабуцкі ўдакладніў, што ў панядзелак 31 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч вяртаўся з замежнай службовай паездкі.

На памежным пераходзе Кузніца Беластоцкая — Брузгі супрацоўнікі памежнай службы Рэспублікі Беларусь адмовілі кіраўніку беларускага каталіцкага епіскапату ва ўездзе ў краіну без тлумачэння прычыны.

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.

Памежны камітэт інфармацыю не каментуе.

Мітрапаліт Кандрусевіч пасля выбараў некалькі разоў выказваў пратэст супраць гвалту ў Беларусі, а таксама прыходзіў пад сцены СІЗА на Bаладарскага і ЦІП на Акрэсціна. Ён таксама судзіў называнне палітычных праціўнікаў «адшчапенцамі» і заявіў, што так называць іншадумцаў нядобра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0