Прэсбол

Прэсбол

Былы форвард зборнай Беларусі, БАТЭ і «Мілана» Віталь Кутузаў заявіў, што гатовы аплаціць рэабілітацыю гульцу «Крумкачоў» Сяргею Казеку, які пацярпеў падчас затрымання ў Мінску.

«Гатовы ўзяць на сябе ўсе выдаткі на рэабілітацыю і аднаўленне Сяргея Казекі. Лагістыка, размяшчэнне, кансультацыя і рэабілітацыя ў лепшых спецыялістаў. Хтосьці лечыць, хтосьці калечыць.

Просьба звязацца са мной доктару і самому Сяргею для арганізацыі фармальнасцяў», — напісаў Кутузаў у сваім Instagram, піша Tribuna.com.

Сяргей Казека і Павел Расолька, а таксама трэнер брамнікаў «Крумкачоў» былі затрыманыя ўчора падчас акцыі ў Мінску. Казека быў моцна збіты, яго шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0