Прэсавы сакратар Беларускага каталіцкага касьцёлу айцец Юры Санько паведаміў Свабодзе, што мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч зь беларускага памежнага перахода «Брузгі» вярнуўся ў Польшчу.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Яму не дазволілі ўезд у Беларусь, не патлумачыўшы ніяк прычын гэтага. Пачакаўшы некалькі гадзін, ён пакінуў памежны пераход.

«Машына, на якой ехаў мітрапаліт, ужо пераехала мяжу, і накіравалася ў Беларусь, а мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч накіраваўся назад на польскую тэрыторыю. Ён будзе працягваць дамагацца вярнуцца на радзіму. І мы тут будзем пратэставаць, зьвязвацца з усімі дзяржаўнымі ўстановамі ў Беларусі, таму што каталіцкі касьцёл Беларусі ня можа быць без свайго кіраўніка. Ніякіх тлумачэньняў гэтаму рашэньню ад уладаў мы так і не атрымалі», — сказаў Юры Санько.

Па стане на 17.00 прадстаўнік памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі па-ранейшаму быў не гатовы хоць неяк пракамэнтаваць Свабодзе сытуацыю зь нядопускам у Беларусь мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаецца на радзіму з Польшчы.

Начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун таксама адмаўляецца камэнтаваць сытуацыю зь перашкодамі для ўезду ў краіну грамадзяніна, які мае беларускі пашпарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?