31 жніўня ў Гомлі судзяць удзельнікаў Маршу, які прайшоў 30 жніўня. Пасьля акцыі людзей затрымлівалі ў піцэрыі, крамах і дварах, піша Свабода.

Уладзя Сабалеўскага затрымалі ў краме. У яго міліцыя забрала бел-чырвона-белы сьцяг. Ноч малады чалавек правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

31 жніўня судзьдзя Віктар Казачок пакараў Уладзя Сабалеўскага штрафам у 2 базавыя велічыні за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пры вынясеньні рашэньня судзьдзя зазначыў, што сьцяг, які міліцыя забрала ў Сабалеўскага, падлягае зьнішчэньню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0