Затрыманых сёння ўдзень журналістаў пакідаюць у РУУС. Заўтра іх будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта Tut.by заявіў начальнік аператыўна-дзяжурнай службы РУУС Кастрычніцкага раёна Аляксандр Марціновіч.

Журналістаў будуць судзіць па арт. 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Па гэтым артыкуле прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Суд адбудзецца заўтра з раніцы па відэасувязі. Ноч нашы калегі правядуць у РУУС.

Рэпарцёраў затрымалі каля 17:00 у раёне стадыёна «Дынама» і даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна, як ім было заяўлена «для праверкі дакументаў». Рэпарцёры, нагадаем, пазначаныя сінімі камізэлькамі з надпісам «Прэса» на спіне. Акрамя таго, у іх маюцца бэйджы з фота і назвай выдання, якое яны прадстаўляюць. Журналісты выконвалі прафесійныя абавязкі і асвятлялі акцыю пратэсту, што праходзіла ў Мінску.

Цяпер у РУУС, акрамя Надзеі Калінінай знаходзяцца журналіст TUT.BY Аляксей Суднікаў, журналісты «Комсомольской правды в Беларуси» — Сяргей Шчогалеў, Мікіта Дубалека і Марыя Эляшэвіч, а таксама журналіст БелаПАН Андрэй Шаўлюга. З прычыны дрэннага самаадчування Надзеі дазволілі перадаць лекі.

Варта адзначыць, што праверка дакументаў у затрыманага і дастаўленага ў РУУС таксама сёння калегі з «РИА Новости» заняла не больш за гадзіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?