акцыі аб`ектыўнымі прычынамі.

«На гэта ёсць шэраг прычын. Для многіх Чарнобыль не з`яўляецца вострым болем, магчыма, з прычыны неразумення праблем, выкліканых катастрофай. Большасць цяпер хвалюе палітычны і эканамічны Чарнобыль. Таму ў акцыі ў асноўным бралі ўдзел актывісты дэмакратычных партый і арганізацый, а не звычайныя грамадзяне», — зазначыў адзін з заяўнікаў акцыі лідэр Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. На яго думку, «частае правядзенне малаколькасных акцый наўрад ці працуе на імідж апазіцыі».

Лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі лічыць, што нягледзячы на невялікую колькасць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху, яго нельга назваць правальным.

«Самае галоўнае — на акцыі было вельмі шмат моладзі, і гэтая моладзь з`яўляецца нашай надзеяй. Яны змагаюцца за каштоўнасці, а не за імгненную выгаду», — сказаў палітык у інтэрв`ю БелаПАН.

На розных этапах Чарнобыльскага шляху ў акцыі ўдзельнічала ад 400 да тысячы чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?