Беларусь зацвердзіла асіметрычны спіс санкцый у дачыненні да краін Балтыі ў адказ на прынятыя імі раней санкцыі супраць Мінску. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маскве кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, піша ТАСС.

«Мы ўчора ўзгаднілі прапановы, і яны ўжо зацверджаныя, аб увядзенні асіметрычных санкцый у дачыненні да адпаведных персаналій Літвы, Латвіі і Эстоніі», — сказаў ён.

Макей лічыць, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі выкарыстаныя некаторымі краінамі для спробы дэстабілізацыі ў краіне.

«На жаль, у чарговы раз у краінах былога Савецкага Саюза выбары былі выкарыстаныя знешнімі і ўнутранымі сіламі для спробы дэстабілізаваць сацыяльна-палітычную і эканамічную сітуацыю», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0