Ля стэлы «Менск — горад-герой» праходзіць акцыя жанчын пад назвай «Дзень перамогі над фашызмам», паведамляе Радыё Свабода.
Гэты дзень гістарычны: 2 верасьня 1945 году пра капітуляцыю ў Другой сусьветнай вайне абвесьціла Японія — апошні з гітлераўскіх саюзьнікаў.
Міліцыянты папярэджваюць, што мерапрыемства несанкцыянаванае, і пагражаюць прававымі наступствамі.
«Увечары страшна выйсьці з дому. Карнікі ў чорным катуюць людзей, заганяюць мірных жыхароў у храм і замыкаюць дзьверы. Кожны беларус зь дзяцінства ведае, як гэта называецца. Фашызм. Нашы бабулі адолелі фашыстаў. Яны ваявалі і партызанілі, стаялі ля станка, лячылі параненых і гадавалі дзяцей. Дзякуючы ім беларусы выжылі як народ і захавалі свае каштоўнасьці: чалавечнасьць і годнасьць. Мы таксама пераможам! Таму цудоўныя беларускія дзяўчаты зноў выходзяць на вуліцы!», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы Girl Power Belarus.
Потым жанчыны маршам прайшлі па праспекце Пераможцаў