Сайт «Новага радыё»

Сайт «Новага радыё»

Дзмітрый Лаўроў — радыёвядучы, які расказваў у эфіры аб пратэстах каля Міністэрства адукацыі алегорыяй Хогвартса з «Гары Потэра», — напісаў заяву паводле ўласнага жадання, піша Tut.by.

Дзмітрый вёў эфіры на «Новым радыё», заснавальнік якога — Фэдерацыя прафсаюзаў Беларусі. 25 жніўня ён расказаў пра акцыю салідарнасці каля Міністэрства адукацыі. Прычым зрабіў гэта, пераклаўшы беларускія рэаліі на казачны лад.

«Думаю, на маё звальненьне больш паўплываў мой каментар Tut.by, чым гісторыя пра Хогвартс. Я расказаў пра негалосную цэнзуру, якой прасілі прытрымлівацца супрацоўнікаў нашага радыё ў асабістых сацыяльных сетках, — кажа ён. — Пасля гэтага думка калегаў падзялілася. Падтрымка тых, хто мяне і раней падтрымліваў, засталася. Астатнія, як я зразумеў, сталі лічыць мяне здраднікам. Я вырашыў, што не буду працягваць кантракт. Ён у мяне быў да 10 верасня».

31 жніўня яму патэлефанаваў юрыст і паведаміў, што кіраўніцтва заяву падпісала.

«Я рады, што так адбылося, пра гэта кажу ўсім сваім знаёмым, — кажа Дзмітрый. — Я не збіраўся заставацца, і каб не сышоў цяпер, звольніўся б 10 верасня».

Па словах вядучага, да канца тыдня ён збіраецца адпачываць, а потым зоймецца пошукамі працы. Прапановы ўжо паступаюць. Адна з іх — на тэлебачанні, але працаваць прыйдзецца за мяжой.

«Ехаць з краіны я пакуль не хачу, хачу быць карысны тут», — падсумоўвае Дзмітрый Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0