Сёння, 2 верасня, у мінскі офіс ІТ-кампаніі PandaDoc прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў (ДФР). Неўзабаве пасля таго, як пра гэта стала вядома, людзі ў Мінску сталі выходзіць у падтрымку кампаніі. Паглядзіце, як гэта выглядала.

Прыкладна а другой гадзіне дня да кальцавой побач з ПВТ выйшаў адзін чалавек, які выказаў падтрымку кампаніі, піша Tut.by.

Праз гадзіну ў цэнтры выбудаваўся спантанны «ланцуг салідарнасці». Звярніце ўвагу на малюнак і маску панды — сімвал PandaDoc.

Пазней да адзінокага чалавека ў ПВТ далучыліся яго калегі, якія таксама выказалі падтрымку PandaDoc. Да шостай вечара сабралася каля 600 чалавек з самаробнымі плакатамі або нават у касцюмах панд.

А вось яшчэ трохі крэатыву ад супрацоўнікаў кампаній, якія ўваходзяць у ПВТ, што сабраліся ля МКАД.

Фота: Саша Эльбаум

Фота: Саша Эльбаум

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?