У Мінску каля станцыі метро «Пушкінская» супрацоўнікі міліцыі затрымалі фотакарэспандэнта Вадзіма Заміроўскага.

Вадзім выконваў рэдакцыйнае заданне, ён фатаграфаваў тое, што адбываецца на месцы мемарыяла Тарайкоўскага. Сёння днём там рэагентамі засыпалі надпіс на асфальце «Не забудзем». Грамадзяне спрабавалі прыбраць тэхнічную соль. Вадзім толькі паспеў паведаміць у рэдакцыю, што прыбыў на месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0