Аляксандр Лукашэнка хацеў стварыць і ўзначаліць саюз паміж Украінай і Беларуссю. Такую прапанову ён нібыта агучыў еўрапейскім палітыкам у 2014 годзе. Такую ініцыятыву Лукашэнка нібыта выказаў у тэлефоннай размове з тагачасным прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам, паведамляе Onet.pl.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Лукашэнка пераконваў Туска, што можа быць гарантам рашэння канфлікту. І прасіў падтрымаць ідэю беларуска-ўкраінскага саюза, дзе ён быў бы прэзідэнтам абедзвюх краін.

На думку былога польскага прэм'ера, Лукашэнка высунуў такую прапанову не з мэтай выратаваць Украіну, а баючыся страціць уладу.

«Лукашэнка баяўся некантралюемага развіцця падзей, калі Крэмль яшчэ мог напасці на Беларусь. Гэта магло азначаць яго канец», — растлумачыў Туск.

І падкрэсліў, што размова з Лукашэнкам праходзіла ў самы гарачы перыяд агрэсіі Расіі супраць Украіны ў 2014 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0