У сацсетках і тэлеграм-чатах набірае папулярнасць ролік з удзелам дырэктара 196-й школы Наталлі Буркевіч. У сваім відэазвароце педагог дзякуе супрацоўнікам міліцыі, якія праявілі «найлепшыя чалавечыя якасці» і знайшлі «аптымальныя рашэнні ў сітуацыі грамадскага канфлікту». Вучні дадалі у відэа кадры з вуліц горада, на якіх сілавікі брутальна затрымліваюць беларусаў, што пратэстуюць супраць фальсіфікацыі выбараў.

Наталля Буркевіч выказала велізарныя словы падзякі супрацоўнікам міліцыі, якія ажыццяўлялі ахову грамадскага парадку на тэрыторыі школы ў перыяд датэрміновага галасавання і непасрэдна ў дзень выбараў.

На думку дырэктара школы, міліцыя выявіла маральны этыкет і павагу да ўсіх наведвальнікаў і работнікаў установы адукацыі.

— Упэўненая, што прафесіяналізм, мужнасць і адданасць сваёй прафесіі і сваёй радзіме забяспечаць захаванне непарушных чалавечых каштоўнасцяў — міру, дабра, павагі і любові ў самым шырокім разуменні, — падкрэсліла педагог на відэазапісе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0