Свіны грып імкліва крочыць па планеце. У Мексіцы колькасць ахвяраў новай хваробы вырасла да 149. Ужо 42 выпадкі ў ЗША. Новая хвароба дабралася і да Еўропы. У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" праводзяцца засцерагальныя захады.

Следам за Іспаніяй, дзе быў выяўлены свіны грып, зарэгістраваны ён у Шатландыі. Кажуць, як мінімум пра два выпадкі.

Міністры аховы здароўя Еўрапейскага саюза заклікалі правесці тэрміновую сустрэчу для абмеркавання праблемы.

Тым часам колькасць ахвяраў свінога грыпу ў Мексіцы дасягнула 149 чалавек. 1 650 чалавек шпіталізаваныя. У Злучаных Штатах зарэгістравана ўжо 40 выпадкаў, прычым 28 ў Нью-Ёрку – гэта школьнікі, якія вярнуліся з Мексікі.

Зафіксаваныя некалькі выпадкаў у Канадзе.

У Мексіцы ўжо ўведзена надзвычайнае становішча. На вуліцах бясплатна раздаюць марлевыя павязкі. Сітуацыя крытычная.

Заняткі ў школах адмененыя да 6 траўня.

***

Захварэлыя, магчыма, будуць выяўленыя ў Новай Зеландыі, Ізраілі, Бразіліі і Аўстраліі. Усе, хто звярнуўся па медыцынскую дапамогу, кажуць, што падарожнічалі па Мексіцы і цяпер скардзяцца на здароўе

Улады ЗША і краін Еўрасаюза заклікалі ўсіх, хто мае намер ў найбліжэйшы час падарожнічаць, трымацца максімальных захадаў перасцярогі, або наогул адмовіцца ад паездак.

У аэрапортах уводзіцца татальны кантроль.

Не выключана, што Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў найбліжэйшы час абвесціць пандэмію.

***

Вірус (H1N1) распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам, цераз прамы ці апаспродкаваны кантакт паміж людзьмі.

Наяўнасць вірусу можа аказаць уплыў і на эканоміку.

Так кошт акцый British Airways знізіўся на 8%; акцыі турыстычнай кампаніі Thomas Cook патаннелі на 7,9%.

***

Сусветная арганізацыя аховы здароўя пакуль не лічыць патрэбным рэкамендаваць абмяжаванні актыўнасці ці перамяшчэнняў. Тое станецца толькі ў выпадку, калі колькасць выпадкаў свінога грыпу перакрочыць небяспечную мяжу. У той жа час Еўракамісія заклікала грамадзянаў ЕС устрымацца ад паездак у Мексіку і ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0