Украіна будзе жорстка рэагаваць толькі на дзеянні з боку Беларусі, а не на славесныя абвінавачванні. З такой заявай выступіў у пятніцу міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, піша ТАСС.

«Калі я казаў, што мы будзем жорстка рэагаваць, то меў на ўвазе, што мы будзем так рэагаваць на жорсткія дзеянні з боку Беларусі, а не на словы», — сказаў міністр падчас брыфінгу.

Як падкрэсліў Кулеба, у Кіеве лічаць, што ўсе абвінавачванні аб умяшанні Украіны ў справы Беларусі не адпавядаюць рэчаіснасці. «Гучаць нейкія фантасмагарычныя абвінавачванні [ва ўдзеле Украіны ў пратэстах у Беларусі]. Гэта няпраўда», — сказаў ён і дадаў, што»вельмі крыўдна чуць абвінавачванні ў тым, што Украіна не робіць».

Кулеба дадаў, што «Украіна не стала выклікаць амбасадара [Беларусі], а абмежавалася каментаром МЗС» у сувязі з заявамі беларускага боку аб удзеле ўкраінцаў у дэстабілізацыі сітуацыі ў Рэспубліцы. «На кожнае заяву будзе адказ славесны, а на кожнае дзеянне будзе адказ дзеяннямі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0